Прамы эфір ў гісторыях, паўторныя паведамленні, аўкцыёны падарункаў і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Жывыя гісторыі, паўторныя паведамленні, аўкцыёны падарункаў і многае іншае

З сённяшнім абнаўленнем вы зможаце запусціць прамы эфір з жывым чатам у сваёй гісторыі Telegram. Мы таксама дадалі паўторныя запланаваныя паведамленні, а яшчэ — сістэму аўкцыёнаў для новых падарункаў, якая забяспечвае справядлівае размеркаванне. І гэта не ўсё!

Прамы эфір у гісторыях

Цяпер кожны карыстальнік Telegram можа праводзіць прамыя эфіры ў гісторыях Telegram, каб дзяліцца ўражаннямі ў рэальным часе з жывым чатам.

Кожны, хто глядзіць эфір, зможа адпраўляць каментарыі гэтак жа, як у групавых выкліках і відэачатах. Каб падтрымаць стваральнікаў кантэнту і зрабіць ваш каментарый бачным, вы можаце вылучыць і замацаваць сваё паведамленне з дапамогай «Зорак» Telegram, націснуўшы на значок бурбалкі паведамлення.

Зорка ў ніжнім куце трансляцыі паказвае, колькі «Зорак» ужо зарабіў вядучы — а гледачы могуць націснуць на значок, каб перадаць «Зоркі».

Прамыя эфіры можна запускаць з асабістых уліковых запісаў, а таксама з суполак і каналаў, якія адкрылі магчымасць публікацыі гісторый праз падтрымку. Гісторыі з эфірамі маюць тыя ж налады прыватнасці, што і звычайныя гісторыі: Усе, Мае кантакты, Блізкія сябры і Абраныя карыстальнікі.

Правядзенне прамых эфіраў у гісторыях

Эфіры ў гісторыях падтрымліваюць RTMP-ключы для знешніх праграм, такіх як OBS і XSplit — гэта дазваляе стваральнікам кантэнту праводзіць іх напрамую ў Telegram з выкарыстаннем сваёй звыклай канфігурацыі.

У дадатак да падтрымкі «Зоркамі» і платных каментарыяў, стрымерам даступная магчымасць усталяваць мінімальную цану для ўсіх каментарыяў, каб зарабляць дадатковыя сродкі або супакоіць празмерна актыўныя чаты. Кіраўнікі суполак і каналаў таксама могуць дапамагаць выдаляць паведамленні і падаваць скаргі мадэратарам на карыстальнікаў пры неабходнасці.

Каб кіраваць каментарыямі або ўсталяваць цану за каментар, націсніце ў верхнім куце падчас эфіру і выберыце «Налады эфіру». Каб зрабіць карыстальніка кіраўніком чата, дайце яму адпаведныя правы праз «Кіраваць відэачатамі / прамымі эфірамі» у вашай суполцы або канале.

Паўторныя паведамленні

Запланаваныя паведамленні і напаміны цяпер можна ўсталёўваць на паўтор з інтэрваламі, напрыклад, кожны дзень або двойчы на месяц — каб аўтаматызаваць задачы на працы або ствараць карысныя звычкі.

Каб запланаваць паведамленне, націсніце і ўтрымлівайце кнопку «Адправіць» у любым чаце. Каб зрабіць яго паўторным, націсніце «Паўтараць» і выберыце патрэбны інтэрвал.

Аукцыёны на новыя падарункі

Telegram-падарункі — гэта унікальныя калекцыйныя прадметы, якія можна насіць у статусе, аб’ядноўваць у калекцыі ў вашай суполцы, перамяшчаць у свой блакчэйн-кашалёк — або гандляваць імі на кірмашы. Падарункі з абмежаваных серый часам літаральна разыходзяцца за некалькі секунд.

Каб гарантаваць справядлівае размеркаванне, новыя выпускі падарункаў будуць заснаваныя на аўкцыёнах — карыстальнікі змогуць рабіць стаўкі «Зоркамі» на новыя падарункі на працягу некалькіх раўндаў.

Ваша пазіцыя на аўкцыёне вызначае унікальны нумар вашага падарунка — так, удзельнік з найвышэйшай стаўкай у першым раўндзе атрымае падарунак №1, другое месца — №2 і гэтак далей.

Напрыканцы кожнага раўнда ўдзельнікі з найвышэйшымі стаўкамі атрымліваюць па аднаму падарунку — у той час як ніжэйшыя стаўкі аўтаматычна пераносяцца ў наступны раўнд. Пасля таго, як усе падарункі будуць раздадзены, усе астатнія стаўкі будуць аўтаматычна вернуты.

Вы можаце ўдзельнічаць некалькі разоў, каб атрымаць некалькі падарункаў — і павялічыць свае шанцы, павялічыўшы сваю стаўку ў любы момант. Інтэрфэйс ставак паказвае, колькі «Зорак» вам трэба паставіць, каб выйграць падарунак у гэтым раўндзе.

Каб прагледзець падарункі, якія былі выстаўлены на продаж, зайдзіце ў Налады > Адправіць падарунак.

Падарункі, даступныя на аўкцыёне, маюць асобныя спасылкі t.me/auction. Наступны аўкцыён пачнецца неўзабаве, сачыце за абнаўленнямі!

Новыя дызайны інтэрфэйсу

У Telegram для iOS цяпер яшчэ больш інтэрфэйсаў Liquid Glass, такіх як абноўленыя профілі, меню налад і новае меню далучэння — з вытанчанымі і энергаэфектыўнымі анімацыямі.

Аналагічна, у Telegram для Android з’явілася новае поле ўводу з мінімалістычным дызайнам і прыемнымі эфектамі размыцця падчас пракруткі.


19 лістапада, 2025
Каманда Telegram

Boshqa yangiliklar

Прамы эфір ў гісторыях, паўторныя паведамленні, аўкцыёны падарункаў і шмат чаго яшчэ

З сённяшнім абнаўленнем вы зможаце запусціць прамы эфір з жывым чатам у сваёй гісторыі Telegram.…
19-noy, 2025

Каментарыі ў групавых выкліках, стужкі для чат-ботаў і шмат чаго яшчэ

У сённяшнім абнаўленні мы запускаем жывыя каментарыі і рэакцыі у групавых выкліках і відэачатах, тэматычныя стужкі і паступовыя адказы…
10-okt, 2025

Музыка ў профілі, новыя профілі, тэмы падарункаў і шмат чаго яшчэ

У сённяшнім абнаўленні вы можаце дадаваць музыку ў свой профіль, выбіраць асноўную ўкладку профілю, задаваць унікальныя тэмы чатаў у залежнасці…
31-avg, 2025

Пошук публічных допісаў, альбомы гісторый, калекцыі падарункаў і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне ўводзіць глабальны пошук па публічных допісах у Telegram, упарадкаванне гісторый у альбомы, і падарункаў — у калекцыі…
31-iyl, 2025