Галасавыя чаты 2.0: каналы, мільёны слухачоў, запіс чатаў, інструменты кіраўніка

Чытаць арыгінальнае апавяшчэнне па-англійску
Галасавыя чаты 2.0: каналы, мільёны слухачоў, запіс чатаў, інструменты кіраўніка

Галасавыя чаты ўпершыню з'явіліся ў снежні, што дадало новае вымярэнне для жывых размоў у суполках Telegram. З сённяшняга дня яны даступныя таксама і для каналаў, дзе не будзе абмежавання колькасці ўдзельнікаў.

З гэтым абнаўленнем цяпер з'яўляецца магчымасць запісваць галасавыя чаты з велізарнай колькасцю ўдзельнікаў, функцыя падымання рукі, асобныя запрашальныя спасылкі для слухачоў і прамоўцаў, назвы галасавых чатаў і магчымасць для публічных асоб заходзіць ад імя сваіх каналаў.

Неабмежаваныя галасавыя чаты

Кіраўнікі каналаў і публічныя суполкі цяпер могуць арганізоўваць галасавыя чаты для мільёнаў жывых слухачоў. Незалежна ад таго, наколькі папулярнай будзе ваша размова, новыя людзі змогуць падключыцца. Гэта як новае радыё, якое вяртаецца да нас у 21-ым стагоддзі.

Запіс чатаў

У той час як некаторыя размовы трэба захаваць толькі на кароткі час, іншыя варта захаваць і перадаць. Кіраўнікі цяпер могуць запісваць аўдыя ў галасавых чатах, каб захоўваць размовы і пазней публікаваць іх для сваіх падпісчыкаў, якія маглі прапусціць жывую падзею.

Адразу пасля сканчэння запісу, аўдыяфайлы становяцца даступнымі ў вашых захаваных паведамленнях. Каб ні для каго запіс не стаў нечаканасцю, падчас запісу галасавога чата побач з яго назвай будзе паказвацца чырвоная кропка.

Падыманне рукі

У аўдыячатах, дзе ўдзельнікам адключана магчымасць гаварыць, слухачы могуць націснуць на падняць руку і паведаміць кіраўнікам пра сваё жаданне выказацца. Гэтак жа як робяць у ток-шоу, але з прывабнай анімацыяй.

Звесткі Пра сябе з вашага профілю цяпер паказваюцца ў спісе ўдзельнікаў, і гэтым вы можаце паказаць сваю дасведчанасць, свае інтарэсы або крыху іншай інфармацыі пра сябе. Гэтая інфармацыя можа дапамагчы кіраўнікам добра задзейнічаць вас з вашымі пытаннямі і каментарыямі ў размове.

Спасылкі слухачоў і прамоўцаў

Кіраўнікі публічных суполак і каналаў цяпер могуць стварыць запрашальныя спасылкі, якія адразу адкрываюць галасавы чат. Асобныя спасылкі можна зрабіць для слухачоў і асобныя для прамоўцаў. Добрая магчымасць, каб пазбегнуць неабходнасці ўключаць мікрафон вашым прамоўцам, калі яны далучаюцца.

Галасавыя чаты цяпер таксама могуць мець назвы, што дапаможа карыстальнікам убачыць тэму размовы перш чым далучыцца.

Далучыцца як…

Пры ўваходзе ў галасавы чат канала, карыстальнік мае варыянт далучыцца ў якасці яго асабістага ўліковага запісу або паказвацца як адзін з яго каналаў. Знакамітыя людзі і публічныя асобы могуць скарыстацца гэтым, каб не прыцягваць да сябе зашмат увагі.

Joining a voice chat as a channel

Напрыклад, прэзідэнты Бразіліі і Турцыі могуць далучыцца да размовы ў канале Паўла Дурава і адказваць на пытанні карыстальнікаў без рызыкі быць заваленымі паведамленнямі ад сваіх фанатаў.

І яшчэ трошкі

Нашы карыстальнікі Android атрымліваюць сёння адну дадатковую функцыю. Цяпер можна выбраць дзеянне, якое будзе адбывацца пры чырканні ўлева або ўправа ў вашым спісе чатаў: замацаванне, абазначэнне прачытаным, адключэнне апавяшчэнняў, архіваванне, выдаленне.

На сёння ўсё. Чакайце наступныя абнаўленні!


19 сакавіка, 2021
Каманда Telegram

Other News

Плацяжы 2.0, планаванне галасавых чатаў, новыя вэб-версіі

Гэтае абнаўленне дадае палепшаныя плацяжы для ўсіх чатаў Telegram, планаванне і міні-профілі для галасавых чатаў, новыя браўзерныя версіі…
Apr 26, 2021

Галасавыя чаты 2.0: каналы, мільёны слухачоў, запіс чатаў, інструменты кіраўніка

Галасавыя чаты ўпершыню з'явіліся ў снежні, што дадало новае вымярэнне для жывых размоў у суполках Telegram. З сённяшняга дня яны даступныя…
Mar 19, 2021

Аўтавыдаленне, віджэты і часовыя запрашальныя спасылкі

Гэтае абнаўленне дадае таймер аўтавыдалення для паведамленняў у любым чаце і канале, а таксама наладжвальныя запрашальныя спасылкі і віджэты…
Feb 23, 2021

Перанос чатаў з іншых месенджараў

Больш чым **100 мільёнаў** новых карыстальнікаў далучыліся да Telegram у гэтым студзені, шукаючы мацнейшай прыватнасці і большай свабоды. Але як быць з паведамленнямі і ўспамінамі…
Jan 28, 2021