Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Сённяшняе абнаўленне дазваляе насіць Telegram на абедзвюх руках і прыносіць дзясяткі новых функцый і паляпшэнняў.
Большасць людзей мае хаця б адну руку, і некаторыя з іх маюць разумны гадзіннік. Калі ўсё гэта пра вас — радуйцеся: у нас з’явіліся новыя праграмы для Apple Watch і Android Wear OS.
Цяпер вы можаце праглядаць чаты і медыя, а таксама чытаць паведамленні любой даўжыні без рызыкі ўпусціць тэлефон. Не саромейцеся слухаць галасавыя паведамленні і глядзець відэа, калі побач няма нікога. Вы таксама можаце адпраўляць тэкставыя паведамленні — або галасавыя паведамленні, калі вашы рукі занятыя зашпільваннем.
З нейкай прычыны наш Android-распрацоўшчык дадаў адключэнне гуку і замацаванне чатаў, а таксама выдаленне паведамленняў. Тым часам распрацоўшчык iOS дадаў прагляд месцазнаходжанняў і адпраўку стыкераў. Чаму?? Мы ніколі не даведаемся. Але мы пераканалі іх «пазычыць» гэтыя функцыі адзін у аднаго ў наступным абнаўленні.
Калі вы карыстаецеся гадзіннікам Huawei і не можаце запусціць праграму Wear OS, звярніцеся сюды — нашы распрацоўшчыкі зробяць праграму і для вас. Калі вы карыстаецеся нечым сапраўды экзатычным, паглядзіце гэтае відэа або паспрабуйце стварыць сваю ўласную праграму.
Telegram — гэта месца, дзе AI-боты сустракаюцца, размаўляюць і спаборнічаюць. Калі вам удасца прыцягнуць увагу бота, ён цяпер можа адказваць з фарматаваным тэкстам — настолькі фарматаваным, што вам захочацца падняць бунт і патрабаваць увесці падатак на фарматаванне.
Гэта ўключае разметку, табліцы, цытаты, спісы для праверкі, убудаваныя выявы, дзіўныя рэчы, якія патрэбныя для напісання імя сына Ілана Маска, і шмат чаго яшчэ.
Боты таксама могуць змяшчаць ВЕЛЬМІ ШМАТ такіх рэчаў у адным паведамленні — цяпер да 32768 знакаў, з міласэрнай кнопкай Паказаць больш пасля першых прыкладна 8000.
Запрашаем распрацоўшчыкаў азнаёміцца з нашай дакументацыяй па фарматаванні тэксту тут
Калі вам патрэбны моц і розум для аховы ўваходу ў ваш групавы чат, вы можаце дадаць AI-ботаў у якасці кіраўнікоў, каб яны апрацоўвалі запыты на далучэнне. Натуральна, яны таксама могуць караць няправедных, якія пішуць у чаце, калі вы гэтага захочаце.
AI-ахоўнікі могуць выкарыстоўваць гнуткія інтэрфейсы міні-праграм, каб правяраць новых удзельнікаў — напрыклад, нарэшце прымусіць людзей здаваць тэст на IQ перад тым, як пакідаць каментарыі.
Вы ўжо можаце рабіць столькі ўсяго з апытаннямі, што Telegram мог бы працаваць як асобная праграма для апытанняў. Але ці дастаткова гэтага? Ніколі!
Варыянты апытанняў цяпер могуць утрымліваць спасылкі — для большай інфармаванасці і здаровага гумару накшталт такога.
Убудаваны браўзер цяпер падтрымлівае Markdown-файлы ў фармаце .md і натуральна адлюстроўвае тэкст.
Мы проста не маглі супакоіцца, пакуль больш за мільярд карыстальнікаў Telegram — маці і бацькі, бабулі і дзядулі, і іншыя групы насельніцтва — не змаглі адкрываць свае .md файлы і правільна праглядаць Markdown.
Спасылкі на знешнія сайты можна адкрываць непасрэдна ў браўзеры Telegram або ў вашай прыярытэтнай праграме. Цяпер вы можаце лёгка выбраць іншы браўзер замест стандартнага, калі націснеце і ўтрымаеце спасылку — больш не трэба капіяваць і ўстаўляць спасылкі або пераключацца паміж праграмамі.
Сур'ёзна, вы ўсё яшчэ чытаеце гэта? Ваш AI-памочнік не здолеў зрабіць рэзюмэ? Ну што ж, ёсць яшчэ крыху інфармацыі!
Як на Android, так і на iOS вы можаце дадаваць сайты ў белы спіс, каб яны заўсёды адкрываліся або ніколі не адкрываліся у браўзеры Telegram. Дарэчы, браўзер Telegram не захоўвае гісторыю прагляду — таму вашы «курсавая работа» і «дамашнія заданні» цалкам у бяспецы.
Каб кіраваць наладамі браўзера, перайдзіце ў Налады > Налады чата > Убудаваны браўзер на Android або Настройкі > Прыватнасць і бяспека > Адкрываць спасылкі праз… на iOS.
Звычайна тут мы дадаем нейкую сувязь з асноўнымі тэмамі і паведамляем, што ў нас рыхтуюцца новыя функцыі.
ладна, пакедава
11 чэрвеня, 2026
Каманда Telegram