Карыстальніцкія наборы эмодзі, Telegram Premium як падарунак і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Карыстальніцкія наборы эмодзі, Telegram Premium як падарунак і шмат чаго яшчэ

Мінулым месяцам Telegram мінуў адзнаку у 700 мільёнаў актыўных карыстальнікаў і дадаў Premium Telegram Premium – спецыяльную падпіску, якая дазваляе падтрымаць распрацоўку Telegram і атрымаць доступ да эксклюзіўных дадатковых магчымасцей.

Сённяшняе абнаўленне дадае анімаваныя наборы эмодзі ў паведамленнях і подпісах да медыяфайлаў, магчымасць падарыць Telegram Premium, новую наладу прыватнасці для галасавых паведамленняў – і гэта не ўсё!

Premium Дадатковыя наборы эмодзі

Карыстальнікі Premium атрымліваюць 10 дадатковых набораў эмодзі, кожны з якіх мае тузін эмодзі з унікальнымі персанажамі – агулам гэта больш за 500 эксклюзіўных эмодзі, і ў будучыні іх будзе больш.

Калі вы пачняце пісаць паведамленне, Stickers кнопка стыкераў ператворыцца ў Emoji кнопку эмодзі, праз якую можна адкрыць новую панэль эмодзі – каб вы маглі хутка прагледзець вашы наборы эмодзі або дадаць новыя.

Усе карыстальнікі — з падпіскай Premium або без – будуць бачыць любы анімаваны эмодзі. Таксама кожны можа ужываць усе анімаваныя эмодзі абсалютна бясплатна ў сваім чаце «Захаванае», каб праверыць іх або аздобіць свае нататкі і напаміны.

Усе наборы падтрымліваюць прапановы — проста ўвядзіце скарачэнне накшталт :усмешка або :ахах, каб убачыць вынікі з усёй бібліятэкі вашых эмодзі. А калі вы ўведзяце статычны эмодзі, то таксама атрымаеце прапановы, якімі анімаванымі яго можна замяніць.

Мы таксама прапануем новыя эмодзі як адкрытую платформу – кожны можа запампаваць свой уласны набор з унікальным мастацкім стылем і персанажамі.

Дадатковыя інтэрактыўныя эмодзі

Многія папулярныя дадатковыя эмодзі таксама зроблены інтэрактыўнымі, то-бок калі вы адправіце іх у асабісты чат, то вы і ваш суразмовец могуць націснуць на іх, каб прайграць сінхранізаваны поўнаэкранны эфект.

Паспрабуйце іх са звычайнымі эмодзі 😂😍😁😱❤️👍🎉 і незвычайнымі, накшталт 💸🔥👻.

Новая панэль стыкераў, анімацый і эмодзі для iOS

Мы зрабілі новы дызайн для панэлі стыкераў на iOS, з асобнымі ўкладкамі для стыкераў, анімацый і эмодзі – як гэта зроблена ў праграмах для Android, камп'ютараў, а таксама ў вэб-версіях.

Ва ўсіх праграмах укладка з анімацыямі мае тысячы высакаякасных анімацый з вашых любімых фільмаў і шоу – дзякуючы ўдзельнікам нашага нядаўняга конкурсу.

Premium Налады прыватнасці для галасавых паведамленняў

Карыстальнікі Premium атрымліваюць новую наладу, якая дазваляе ім вызначаць, хто можа адпраўляць ім галасавыя і відэапаведамленніУсе, Мае кантакты, або Ніхто.

Налады прыватнасці для відэа- і галасавых паведамленняў

Як і ў іншых наладах прыватнасці, тут таксама можна дадаваць выключэнні, каб асобныя карыстальнікі або групы карыстальнікаў ніколі або заўсёды мелі дазвол на адпраўку вам такіх паведамленняў.

А нават калі нехта з вашага спісу Заўсёды дазваляць злоўжыў гэтым вашым дазволам і адправіў галасавое паведамленне ў вельмі нязручны час, то вы можаце сканвертаваць яго ў тэкст.

Каб змяніць гэтую наладу, перайдзіце ў Налады > Прыватнасць і бяспека > Галасавыя паведамленні.

Telegram Premium як падарунак

Цяпер вы можаце адкрыць цудоўны свет Telegram Premium для сваіх сяброў, сваякоў і калег, адпраўляючы ім аплачаную падпіску на 3, 6 або 12 месяцаў – са скідкай.

Адкрыйце профіль карыстальніка і націсніце Menu iOS або Menu Android, а пасля выберыце Падарыць Premium. Падораная падпіска адразу прыйдзе карыстальніку як спецыяльнае паведамленне – з анімаванай каробкай для падарунка.

Калі вы карыстаецеся праграмай Telegram для камп'ютараў або спампавалі праграму для Android напрамую з нашага сайта, то вы можаце скарыстацца дапамогай бота @PremiumBot, каб падпісацца на Telegram Premium або падарыць падпіску.

Частыя пытанні цяпер маюць асобны раздзел для Telegram Premium – там вы даведаецеся, як кіраваць сваёй падпіскай, якія магчымасці яна прапануе і чаму ад яе такія цёплыя і прыемныя пачуцці.

Новыя інтэрактыўныя эмодзі

Дадаванне новых інтэрактыўных эмодзі з поўнаэкраннымі эфектамі стала добрай традыцыяй для кожнага абнаўлення, таму сёння мы дадаём 🍌🤨⚡️💔🏆😐. Адпраўце любы з гэтых эмодзі ў асабісты чат, каб атрымаць вялікі анімаваны эмодзі, які прайграе спецыяльны эфект, калі на яго націснуць:

Гэтыя эмодзі таксама даступныя як рэакцыі – пакуль што толькі для падпісчыкаў Premium, але пазней мы зробім іх даступнымі для ўсіх карыстальнікаў.

Любы карыстальнік можа карыстацца эксклюзіўнай рэакцыяй на паведамленне, калі папярэдне на яго ім адрэагаваў падпісчык Premium.

На сёння ўсё. Хай лета цешыць вас, а мы пакуль вернемся назад у свае падземныя сутарэнні – там няма спёкі, а новае абнаўленне ўжо пакрысе падрастае.


12 жніўня, 2022
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026